Памяці Аляксея Караля
Намеснік рэдактара газеты „Новы час”Аксана Колб выказала ўпэўненасць, што газета працягне выходзіць, нягледзячы на смерць галоўнага рэдактара выдання Алкясея Караля. Хоцяь у сённяшніх умовах гэта вельмі цяжкая справа. Тым больш без Аляксея Сцяпанавіча,” – сказала Аксана Колб:
– Зразумела, нам будзе яго не хапаць, не хапаць перш за ўсё ягоных парад, ягонага слова, ягоных артыкулаў. Але, спадзяюся, мы ўсё вытрымаем і будзем выходзіць надалей. Бліжэйшы нумар выйдзе па графіку і будзе прысвечаны Аляксею Каралю. Мы вырашылі даць яго артыкулы, якія не страцілі актуальнасць і якія ён напісаў год-тры таму. Вырашылі таксама даць некалькі цёплых слоў пра яго. У гэтую пятніцу нумар выйдзе з друку.
Наступны нумар будзе прысвечаны Аляксею Каралю і прымеркаваны да яго пахавання. Пакуль дакладнай інфармацыі пра дзень і месца пахавання няма. Гэтыя пытанні зараз вырашаюцца з роднымі Аляксея Сцяпанавіча. Верагодней за ўсё, пахаванне адбудзецца ў Менску на наступным тыдні, — сказала Аксана Колб.
Аляксею Каралю было 70 год. Ён змагаўся з анкалагічнай хваробай. Смерць напаткала яго ў Сінгапуры, куды ён паехаў наведаць сына і прайсці курс лячэння ў мясцовых дактароў.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Новы час