Ян Чыквін сустрэўся з жыхарамі Бельска



У Бельскім доме культуры адбылася сустрэча з цыклу «Твары вядомыя і невядомыя», героем якой стаў вядомы паэт, літаратар ды гісторык літаратуры, старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Ян Чыквін.

77racinieuski_sustrecza_czykwin_4

Ахвотна дзялюся ведамі з зацікаўленымі слухачамі ды чытачамі, кажа прафесар Ян Чыквін:

– Я маю сваю прафесію і таму магу дзяліцца сваім досведам, калі гэта іх цікавіць. Паколькі мілыя майму сэрцу слухачы і чытачы прыходзяць на такія сустрэчы, яны арыентуюцца якое, пытанне мне можна задаць.

У час сустрэчы з цыклу «Твары вядомыя і невядомыя» кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы  Эдуард Швайко ўручыў Яну Чыквіну пасведчанне аб ўзнагароджанні яго паводле ўказу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём імя Францыска Скарыны за актыўную дзейнасць у справе папулярызацыі беларускай культуры, літаратуры ды мовы.

racinieuski_sustrecza_czykwin_15

Паводле ўказу Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь таксама ўзнагароджана медалём за ўклад у развіццё культуры Беларусі жонка прафесара – паэтэса Галіна Тварановіч.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара