Лукашэнка: Беларусь гатова дапамагаць Таджыкістану
Беларусь гатова дапамагаць Таджыкістану ў любую хвіліну. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую працавітасць таджыкскага народа. Ён звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на складаныя ўмовы для земляробства, тут атрымліваюць два ўраджаі збожжа і практычна падышлі да таго, каб забяспечваць свае патрэбнасці. „Гэта вялікае дасягненне”, – лічыць беларускі лідар. Ён выказаў перакананне, што ў такога працавітага народа абавязкова добрае будучае.
„Я разумею, што вам складана. Прырода падкідвае розныя сюрпрызы. Вы ведаеце, мы гатовы вам дапамагчы ў любую мінуту”, – падкрэсліў кіраўнік Беларусі.
Ён адзначыў, што закрытых тым у беларуска-таджыкскіх адносінах няма. Беларусь адкрыта для развіцця ўзаемадзеяння па шырокім спектры: ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да абараназдольнасці. „Мы гатовы супрацоўнічаць ва ўсіх напрамках, і ўсё, што мы можам, – мы заўсёды гатовы рабіць для нашых братоў таджыкаў”, – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
„Ведаю, што вы прыкладаеце грандыёзныя намаганні па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. Гэта няпроста даецца, але вы мужна змагаецеся за мір і спакой у сваёй дзяржаве”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што гэтыя праблемы будуць абмеркаваны на маючым адбыцца пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. „Вы нашы блізкія родныя браты, і мы, зразумела, павінны рабіць усё, каб ваш народ адчуваў сябе ў бяспецы”, – лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.
Эмамалі Рахмон звярнуў увагу на тое, што ў Таджыкістане са шчырымі пачуццямі, сімпатыяй ставяцца да беларускага народа. „Нас радуе, што беларуска-таджыкскае ўзаемадзеянне прадаўжае развівацца ўстойліва, дынамічна”, – сказаў прэзідэнт Таджыкістана. На яго думку, сустрэчы і перагаворы на вышэйшым узроўні дэманструюць агульную зацікаўленасць да паступальнага развіцця беларуска-таджыкскіх адносін па ўсім спектры супрацоўніцтва. „Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам узняць узровень шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на больш высокі”, – падкрэсліў Эмамалі Рахмон.