Гаспадарка ці дэмакратыя?



Вызваленне 6 палітвязняў гэта толькі малы крок да палягчэння еўрапейскіх санкцыяў, сказаў у Беластоку міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына. Пра магчымую адмену санкцыяў міністр гутарыў з падляшскімі прадпрымальнікамі. Палягчэнне санкцыяў Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі можа адбыцца толькі пасля правядзення адкрытых і сапраўдных прэзідэнцкіх выбараў, лічыць Гжэгаж Схетына.

AppleMark

Першым і асноўным было патрабаванне вызвалення палітвязняў, але паводле, мяне важны ўвесь выбарчы працэс: выбарчая кампанія і самі выбары, іх ход гарантыя адкрытасці і праўдзівасці вынікаў. Перад мінулымі выбарамі таксама здавалася, што Беларусь шукае свой шлях і што ўсё будзе інакш, але пасьля выбараў мы ўбачылі, што сітуацыя яшчэ больш пагоршылася і насамрэч адбылося вяртанне да горшага. Я мяркую, што гэта сапраўды няпросты працэс. Пасьля выбараў мы зможам нешта вырашаць. Санкцыі дакладна будуць пераглядацца, і гэта ўжо запланавана на нашай наступнай сустрэчы, але так скажам, без папярэдніх умоваў, бо мы павінны мець упэўненасць, што Беларусь абірае пэўны шлях і будзе ў гэтым паслядоўнаю. 

РР: Калі можна спадзявацца нейкіх зрухаў у справе малога памежнага руху?

Усе падрыхтавана і падпісана, а мы толькі чакаем, калі беларускі бок дашле нас дамову. Гэта справа тэхнікі, але беларуская адміністрацыя ня можа на гэта вырашыцца. Я спадзяюся, што пасля выбараў гэтая сітуацыя зменіцца. Гэта сапраўды патрэбная і сімвалічная рэч і я спадзяюся, што так і будзе. 

Паводле старшыні Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку Вітальда Карчэўскага, цяперашні стан рэчаў стан б′е ў інтарэсы прадпрымальнікаў з Падляшша.

Каб мы хоць крыху змянілі палітыку. Вядома, былі паслядоўнымі, але і не былі ініцыятарамі, бо іншыя нас абыходзяць:стараюцца быць лепшымі, абладжваюць свае справы, а мы ад імя ўсіх крычым, а потым атрымліваем у карак. Я страціў на гэтым сорак мільёнаў еўра абароту, бо некалі пастаўляў дваццаць тон мяса, а цяпер яго не пастаўляю. Для нас вельмі важна ўнармаваць гэтыя дачыненні. Вядома, не любым коштам, але мы павінны быць рацыянальнымі.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 11 кастрычніка. Тэрмін дзеяння абмежавальных мер Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі працягнуты да 31 кастрычніка.

Гутарку цалкам слухайце ў далучаным файле.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя