У Польшчы выйшаў комікс „Аблога Полацка 1579”



Польскае выдавецтва „Wojskowe Centrum Edukacji Obywatelskiej” прадставіла гістарычны комікс прысвечаны аблозе Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 годзе.

abloga_polacka_9

PDF-версію комікса можна спамваць тут. Аўтарам тэкста з’яўляецца Павел Пшэздзецкі з Вайсковага бюро гістарычных даследванняў, а малюнкі зроблены Раманам Гаеўскім.

abloga_polacka_7

Комікс апавядае пра вызваленне Полацка войскамі Стэфана Баторыя ад маскоўскоўцаў.

abloga_polacka_2

Паход выдаўся цяжкім. Ішлі безупынныя дажджы, і гліністыя дарогі Полаччыны раскіслі.

abloga_polacka_8

У войску былі жаўнеры з розных краін, але найбольш стойка змагаліся ліцвіны-беларусы.

abloga_polacka_3

Быў абвешчаны ўказ караля: хто падпаліць замак так, каб яго не патушылі, атрымае шчодрую ўзнагароду. Дзясяткі ваяроў узброіліся вязкамі сухой лучыны і падаліся да сценаў.

abloga_polacka_4

Шчасце ўсміхнулася майстру-медніку. Ён падпаліў вежу, адкуль агонь перакінуўся на сцены.

abloga_polacka5

Галоўны царскі ваявода паведаміў, што ягоныя стральцы складуць зброю, калі Баторый захавае ўсім жыццё. Вялікі князь паабяцаў адпусціць на волю ўсіх, хто захоча вярнуцца дахаты, і дазволіць жыць у Полацку тым, хто пажадае застацца. Іншыя маскоўскія ваяводы паспрабавалі ўзарваць замак, але самі ж іхнія стральцы не дазволілі гэтага.

abloga_polacka_6

31 жніўня 1579 года Полацк быў вызвалены.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя