16-я гадавіна знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага



Шаснаццаць гадоў таму ў Менску пры нявысветленых абставінах зніклі апазіцыйны палітык і віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Ганчара выкралі за некалькі дзён да таго, як ён павінен быў прадставіць свой даклад аб аб’яўленні імпічменту прэзідэнту Лукашэнку.

Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.

Сёння вечарам каля ГУМа актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у якую ўваходзіў Віктар Ганчар, плануюць правесці пікет памяці „16 гадоў без Ганчара і Красоўскага”. „Заяўка на пікет не падавалася. Пікет пройдзе ў адпаведнасці з артыкуламі 35 Канстытуцыі і 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, – паведаміла прэс-служба АГП.