Караткевіч правяла пікет у падтрымку свабоды слова



Услед за Анатолем Лябедзькам пікет у падтрымку свабоды слова правяла Таццяна Караткевіч.

Акцыя кандыдаткі ў прэзідэнты прайшла на праспекце Машэрава ў Менску акурат каля будынку Міністэрства інфармацыі. На пікет была запрошаная і кіраўнічка гэтага міністэрства, але яна не прыйшла:

– Мы лічым, што Міністэрства інфармацыі – гэта лішняя структура ў гэтай сістэме, яе трэба ліквідаваць. СМІ павінны рэгістравацца заяўным прынцыпам, каб не было пазней штрафаў, арыштаў і пераследу фрылансераў. Нельга блакаваць незалежныя сайты без судовай пастановы – гэта таксама прыводзіць да таго, што яно дэмаралізуе ўсю абстаноўку ў краіне.

Таксама Таццяна Караткевіч выказала салідарнасць з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якая сёння адзначае 20-годдзе.

Беларускае Радыё Рацыя