Беспрацоўных на Гарадзеншчыне паболела на 25%
З пачатку 2015 года статус беспрацоўных на Гарадзеншчыне атрымалі 17 000 чалавек. Гэта лічба на 25% большая за мінулагоднюю.
Чвэрць зарэгістраваных беспрацоўных – людзі, якія раней нідзе не працавалі. Атрымаць статус беспрацоўных іх прымусіў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага дармаедства». Цэнтры занятасці рэгіёна для такой колькасці беспрацоўных прапануюць усяго 4,5 тысячы працоўных вакансій, а гэта значыць, што патэнцыйна працу можа знайсці толькі кожны чацвёрты беспрацоўны:
— Немагчыма выжыць, няма дадатковых даходаў. Каля я цяпер на знайду працы мне не будзе чым плаціць. Я спрабую працаўладкавацца, званіў па некалькіх абвестках і мяне запісалі, але сказалі, што у такіх узросце ў вас шанцаў на працу няма ніякіх. — кажа адзін з гарадзенцаў.
Найбольш запатрабаваныя прафесіі на працоўным рынку Гарадзеншчыны — лекары, спецыялісты сельскай гаспадаркі і інжынеры. Сярод працоўных прафесій — кіроўцы, швеі, будаўнікі і трактарысты. Амаль ва усіх прапановах ёсць ўзроставы бар’ер: 35 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня