„Вікторыя” – „Дынама” (Менск) – 2:0



Менскае „Дынама” няўдала стартавала ў групавым турніры футбольнай Лігі Еўропы. У першым паядынку падначаленыя Вука Рашавіча сустракаліся на выездзе ў горадзе Пльзень з чэшскай „Вікторыяй”  і прайгралі 0:2. Чэшскія футбалісты аднойчы забілі ў першым тайме – вызначыўся Томаш Гаржава. На 75-з хвіліне Мілан Петржэла падвоіў лік.

У гэтай жа групе венскі „Рапід” прымаў у Аўстрыі гішпанскі „Вільярэал” і перамог 2:1. Наступную сустрэчу „Дынама” правядзе дома з „Рапідам”.

З іншых матчаў дня адзначым наступныя сустрэчы: „Аякс” (Амстэрдам” – „Селтык”- 2:2, „Барусія” (Дортмунд) – „Краснадар” – 2:1, „Сьён” – „Рубін” (Казань) – 2:1, „Мідт’юлянд” – „Легія” (Варшава) – 1:0, „Напалі” – „Бруге” – 5:0, „Бардо” – „Ліверпуль” – 1:1.

Беларускае Радыё Рацыя