Лідзія Ярмошына не баіцца экзіт-полаў



Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі пра хаду прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі на сайце БелТА.

Экзіт-пол – гэта сацыялагічнае апытанне выбаршчыкаў на выхадзе з выбарчага ўчастка. “Наша краіна не баіцца экзіт-полаў. Яны праводзяцца кожныя прэзідэнцкія выбары”, – сказала кіраўніца ЦВК:

– Як я стаўлюся да гэтага? У прынцыпе, я схільна давяраць. Я лічу, што калі гэта мерапрыемства праводзіцца сумленна і ў адпаведнасці з агульнапрынятымі методыкамі, то яно насамрэч дае вынік, блізкі да таго выніку, які пасля пакажуць выбарчыя камісіі.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ЦВК абвясціў пераможцам дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, які, паводле афіцыйных дадзеных, атрымаў 79,65%м галасоў. У той жа час частка апытання грамадскага меркавання і вынікі экзіт-полаў паказалі, што ён не мог набраць нават 40%.

Паводле Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, за Лукашэнку пяць гадоў таму прагаласавалі крыху больш за 51% апытаных.

Беларускае Радыё Рацыя