Яўген Гутаровіч выйграў намінацыю



Яўген Гутаровіч выйграў ачковую класіфікацыю шматдзённай шашэйнай велагонкі серыі “Сусветны тур”. Беларус, які выступае за французскую велакоманду AG2R La Mondiale, па выніках сямі этапаў “Туру Польшчы” набраў 66 ачкоў, апярэдзіўшы бліжэйшага пераследніка на 8 ачкоў. У агульным заліку спаборніцтваў Яўген Гутаровіч размясціўся на 112-й пазіцыі, прайграўшы 53 хвіліны і 10 секунд трыўмфатару шматдзёнкі польскаму гоншчыку Рафалю Майку з расейскай каманды “Цінькоф-Сакса”.

Беларускае Радыё Рацыя