Новая дарога з Міхалова ў Юшковы Груд



Новая дарога мае працягласць 10 км, верагодна, што цалкам адкрытай для праезда яна будзе ўжо сёння.

Хоць рамонт дарогі закончыўся яшчэ ў  ліпені, да гэтай пары ў некаторых месцах забаронены рух. Аб’езды  Новай  Волі  і Юшковы Груд ад ліпеня закрытыя. Паводле бургамістра Міхалова Уладзіміра Кананчука, каб аднавіць рух у гэтых месцах, патрэбныя дазволы будаўнічага нагляду:

– Гэтыя адрэзкі дарогі пакуль забароненыя для эксплуатацыі. Але ўжо ў хуткім часе яны будуць адкрытыя для праезду.

Паводле віцэ-дырэктара па справах інвестыцыі  Падляшскай управы ваяводскіх дарогаў  Марыі Гаўрыюк, аб’езды Новая Воля і Юшковы Груд павінны быць праезныя сёння ад 15 гадзіны па польскім часе. Перабудова часткі дарогі 686 каштавала амаль 69 мільёнаў злотых. Апрача дарогі шырынёй 7 м пабудавалі таксама веладарожку, аўтобусныя прыпынкі і даезд да зямельных участкаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl