Гарадзенскі псіхолаг супраць савецкіх міфаў



Гарадзенец Аляксандр Прудзіла выдаў кнігу “Міфы Трэцяга Рыму”. Выданне складаецца з дзвюх частак і разбурае створаныя яшчэ пры Расейскай імперыі і ў савецкія часы міфы пра пра Айчынную Вайну 1812 году, пра былінных багатыроў, Вялікую Айчынную вайну і пра савецкую партызанку.

unnamed2

 

Другая частка кнігі паказвае псіхалагічны падыход, чаму людзі так рабілі ў гэтых абставінах.

Аўтар узгадвае пра падзеі 1939 года і паказвае свае паралелі:

– 1 верасня 1939 года нацысцкая Германія напала на Польшчу. 17 верасня 1939 года з усходу на Польшчу напаў Савецкі Саюз. Дзяслоў “напаў” – асноўны. А да гэтага ж было яшчэ і пагадненне. Я правяду паралель: анексія Крыма Расеяй – гэта тое самае, як у 1939 годзе расейска-савецкія войскі прыйшлі на тэрыторыю другой дзяржавы пад лозунгам вызвалення часкі беларускага і ўкраінскага народаў.

Цікавыя гісторыі ў кнізе можна прачытаць і пра псіхалагічны нарыс “Гома Савецікус”, яго партрэт і паводзіны. Выданне можна замовіць праз інтэрнэт і ў гарадзенскіх незалежных распаўсюднікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня