Лукашэнка: У свеце ўсведамляюць бесперспектыўнасць санкцый
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што новыя часы не прынеслі чалавецтву пазбаўлення ад катаклізмаў, крызісаў і войнаў. „Ідзе глабальны перадзел сфер уплыву. Аднак эгаістычныя амбіцыі, разлікі і інтарэсы не вартыя таго, каб прыносіць ім у ахвяру чалавечыя жыцці. Памятаць пра гэта павінны кіраўнікі дзяржаў, грамадскія дзеячы, ды і самі народы”, – пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Другога форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы.
„У свеце адбываецца, хай павольна, ўсведамленне бесперспектыўнасці санкцый і тым больш ізаляцыі асобных краін, а таксама нагнятання ваенных пагроз. Мы заўсёды былі супраць такіх метадаў”, – падкрэсліў Лукашэнка.
Вяртаючыся да тэмы Саюзнай дзяржавы, Лукашэнка адзначыў, што яно павінна стаць ядром Еўразійскага эканамічнага саюза. „Трэба максімальна эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял інтэграцыі, – працягнуў ён. – Выканаўшы гэтыя задачы, Беларусь і Расія здолеюць надаць магутны імпульс інтэграцыі краін і народаў, актывізаваць узаемадзеянне рэгіёнаў і гаспадарчых структур”. Лукашэнка пажадаў, каб Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў добрай традыцыяй Саюзнай дзяржавы, ніколі не губляў сваёй актуальнасці і эфектыўнасці, служыў добрым стымулам для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.