Запрашае “Берасцейская палітра”
Выстава прац абласнога аддзялення Беларускага саюзу мастакоў адчыніла свае дзверы ў Берасці. У выставачнай зале грамадска-культурнага цэнтру на экспазіцыі можна азнаёміцца з некалькімі дзясяткамі твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Леў Алімаў адзначыў, што гэта першая выстава, у якой удзельнічаюць выключна сталыя сябры Саюзу мастакоў:
– Я вельмі рады, што за доўгія гады мы стварылі выставу сябраў нашага аб’яднання. Звычайна выставы былі змешаныя, гэта крыху размывала твар нашай арганізацыі. А ёй каля 80 гадоў. Зараз існуе шмат творчых саюзаў – залежных, незалежных, але галоўны – Беларускі саюз мастакоў, які больш за 20 гадоў уваходзіць у міжнародную канфедэрацыю творчых саюзаў.
Азнаёміцца з працамі Беларускага саюзу мастакоў у Берасці можна ў межах выставы ’’Берасцейская палітра’’ да канца верасня па адрасе вуліца Савецкая, 56.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце