У Данецку з турмы збеглі вязні



У Данецку пасля начнога абстрэлу зняволеныя збеглі з калоніі. У цяперашні час на волі знаходзяцца каля ста чалавек. Напярэдадні вечарам выпраўленчая ўстанова Данецка падвергнулася артылерыйскаму абстрэлу. Як паведамляецца на сайце гарадскога савета, загінуў адзін зняволены, яшчэ васямнаццаць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Акрамя таго, снарадамі было пашкоджана некалькі будынкаў. У калоніі ўспыхнуў бунт, і сто шэсць чалавек збеглі. «Па стане на раніцу частка з іх вярнулася ў выпраўленчую ўстанову», – гаворыцца на афіцыйным сайце. Лік асуджаных, якія пакуль яшчэ знаходзяцца на волі, не ўдакладняецца.

2 жніўня ў прэс-службе самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі сцвярджалі, што зняволеныя прасілі выдаць ім зброю і дазволіць уступіць у апалчэнне. Такім чынам яны мелі намер «загладзіць віну і даказаць вернасць народу Данбаса». Кіраўніцтва ДНР мела намер разгледзець кожны зварот у індывідуальным парадку. Раней у Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службе Украіны распавялі, што сепаратысты спецыяльна нападаюць на калоніі, каб дапамагчы збегчы асуджаным. У Данецку ў цяперашні час без электразабеспячэння застаюцца больш за 10 тысяч жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ru.tsn.ua