Вечар памяці Юрыя Візбара
У Слонімскай сярэдняй школе №3 адбыўся вечар бардаўскай песні. Ён быў прысвечаны памяці савецкага барда, паэта і акцёра Юрыя Візбара.
У музычна-літаратурнай кампазіцыі “Дазвольце вам нагадаць пра сябе…”, створанай педагогамі і гурткоўцамі Слонімскага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму, гучалі песні і паэтычныя радкі Юрыя Візбара ў выкананні педагогаў і школьнікаў Слоніма.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім