Тэатральна-краязнаўчыя вечарыны на Арляншчыне



У вёсцы Топчыкалы, што ў Арлянскай гміне, прайшла тэатральна-краязнаўчая вечарына. Наладзілі яе супольна Гмінны асяродак культуры ў Орлі і сябры рэгіянальнага гуртка, які дзейнічае пры Комплексе школ у Орлі.

DSC_8393

Сустрэчу пачаў калектыў “Арляне”, які паказаў сцэнку “Уваходзіны”. Затым прадставілі вынікі праектаў “Ах, што то быў за шлюб!” ды “Лічбавы архіў лакальнай традыцыі” – кажа  Альжбета Цюлькевіч з Комплексу школ у Орлі:

– Мы, настаўнікі арлянскай школы, запісваем вусныя аповеды жыхароў ваколіц пра іхнае жыццё, таксама мы збіраем фотаздымкі, пасля іх скануем, робім лічбавы архіў.

Чарговая сустрэча плануецца ў вёсцы Пашкоўшчына. Праекты працягваюцца надалей, а самыя старыя і цікавыя здымкі жыхароў Арлянскай гміны можна таксама пабачыць на сайце www.orla.archiwum.org.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Орля

Фота аўтара