Украінскія ўцекачы шукаюць прытулку ў Іспаніі і Польшчы
Украінскія ўцекачы найчасцей просяць прытулку Украінскія ўцекачы найчасцей просяць прытулку ў Іспаніі і ў Польшчы. Трэцяя па папулярнасці краіна сярод украінскіх учекачоў – Чэхія.. Трэцяя па папулярнасці краіна сярод украінскіх уцекачоў – Чэхія. Пра гэта сведчыць апошняя зводка Еўрастату.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Толькі сёлета ў Польшчы папрасіла прытулку больш за 400 грамадзянаў Украіны. Сярод суіскальнікаў прытулку больш за іх толькі грамадзянаў Расейскай Федэрацыі – 1095 асобаў. На трэцім месцы – грузіны ў колькасці 85 чалавек. Украінцы, якія маюць намер застацца ў Польшчы, паходзяць пераважна з анэксаванага Крыму, а таксама з усходніх рэгіёнаў, пацярпелых падчас правядзенна Антытэрарыстычнай аперацыі.
Для параўнання: ў Іспаніі просяць прытулак 700 украінцаў, у Чэхіі – 140.
Сярод ўцекачоў, якія шукаюць у Польшчы прытулку, ёсць таксама сірыйцы, пакістанцы, курды, лівійцы і беларусы.
У Варшаве праблемамі ўкраінскіх уцекачоў займаецца гуманітарны цэнтр “Украінскі свет”, але фінансавыя магчымасці яго даволі абмежаваныя.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Варшава, цэнтр “Украінські свет”.