Ці гатова Падляшша прыняць уцекачоў?



Паводле якіх прынцыпаў прымаць мігрантаў? Гэтай тэме была прысвечана прэс-канферэнцыя падляшскіх лідараў “Права і Справядлівасці”.

Дэпутат польскага Сойма ад партыі “ПіС” Кшыштаф Юргель з адмысловым зваротам выступіў да ўрада Польшчы.

– Колькі мігрантаў, колькі ўцекачоў у Беластоку, ва ўсім Падляшскім ваяводстве будзе прынята? Ці падрыхтаваны адпаведныя службы? Ці ёсць службы, якія будуць падрыхтаваны да небяспекі, што звязана з тэрарызмам.

Да думку лідараў “Права і Справядлівасці”, перш чым прымаць уцекачоў з мусульманскіх краін, польская дзяржава павінна дапамагчы сваім суродзічам за мяжою, дадае Ян Дабжыньскі.

– Зацікавіліся палякамі, якія знаходзяцца на тэрыторыях, ахопленых вайной, ва Украіне. Каб гэтых людзей як найхутчэй можна было вярнуць у Польшчу. А ўжо пасля дапамагаць мігрантам.

Агульны погляд партыі “Права і Справядлівасць” на праблему ўцекачоў такі, што гэтая справа не патрабуе цяпер неадкладнасці.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота з сайта wiadomosci.dziennik.pl