Лукашэнка пастаўляе зброю і рэжыму Асада, і сірыйскім паўстанцам
700 магутных супрацьтанкавых ракетаў для сірыйскіх паўстанцаў былі набытыя ў Беларусі за грошы амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні журналістаў «BuzzFeed» — аднаго з найбуйнейшых амерыканскіх парталаў.
Паводле выдання, Пентагон закупляе зброю для паўстанцаў праз малавядомую прыватную кампанію «Purple Shovel LLC», — піша «Беларускі партызан». Такім чынам, ЗША парушылі сваю ўласную палітыку і далі кампаніі «Purple Shovel LLC» згоду на куплю высокатэхналагічных ракет з Беларусі: дыктатуры, якая знаходзіцца пад санкцыямі з боку Еўразвязу.
Выданне нагадвае, што Беларусь, разам з Расеяй, Іранам і Паўночнай Карэяй з’яўлялася найбуйнейшым прадаўцом зброі рэжыму Башара Асада з 2006 да 2010 года.
Паводле belaruspartisan.org