Латвія паставіць плот на мяжы з Беларуссю і Расеяй



Краіна мае намер усталяваць перакрыцці і ўзмацніць кантроль на некаторых участках мяжы з Расеяй і Беларуссю.

З гэтай мэтай яна будзе дамагацца ад Еўразвязу дадатковага фінансавання, піша Deutsche Welle.

Прэм’ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма, падчас саміту Еўразвязу па праблеме бежанцаў 23 верасня, мае намер прасіць у Бруселя дадатковае фінансаванне для ўмацавання латвійскага ўчастка знешняй мяжы Еўразвязу.

«На асобных сегментах мяжы з Расіяй і Беларуссю ўсталююць загароды і камеры назірання», — заявіла яна ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву BNS у панядзелак.

Латвійскі прэм’ер, аднак, адзначыла, што яе краіна не плануе ўводзіць кантроль на межах з іншымі дзяржавамі Балтыі, якія ўваходзяць у Еўразвяз. «Мы не плануем закрываць мяжу з Літвой і Эстоніяй», — падкрэсліла Лаймдота Страуюма.

dw.com