Угодкі перадачы ў Беласток мошчаў мучаніка Гаўрыіла
Праваслаўная царква святкуе 23 гадавіну перадачы мошчаў святога мучаніка Гаўрыіла. У Беластоку працягваюцца двухдзённыя ўрачыстасці пад старшынствам Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы.
Як падкрэслівае айцец Мікалай Астапчук, гэта асабліва важнае свята для праваслаўных Падляшша.
— Гэта сын нашай зямлі ён з’яўляецца патронам нашай моладзі і да яго, дзякуй Богу, вялікая пашана і ў нашым народзе і ў нашых храмах, асабліва сёння, калі святкуем радасць вяртання мошчаў на нашу зямлю, дзе яны спачываюць дагэтуль.
Святы Гаўрыіл жыў у XVII стагоддзі ў Зверках, дзе памёр пакутніцкай смерцю ва ўзросце шасці гадоў. Ягоныя мошчы былі ў Менску, Маскве і Гародні, адкуль іх перавезлі ў Беласток у 1992 годзе.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота: sobor.by