Берасцейшчына – лідар па падзенні даходаў
Берасцейшчына ўзяла лідарства па ўзроўню падзення даходаў насельніцтва. За першае паўгоддзе ў вобласці рэальныя грашовыя даходы грамадзянаў у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года знізіліся больш чым на шэсць працэнтаў. У цэлым па Беларусі сярэдняя лічба – чатыры працэнты.
Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Людміла Дзенісенка лічыць, што з ростам цэн у адпаведнай прапорцыі павінны быць павялічаны заробкі і сацыяльныя выплаты:
– У нашай вобласці самы нізкі заробак. Пенсіі не падвышаюцца, цэны ў магазінах растуць. У магазіны ідзеш са спіскам, каб купіць самае неабходнае і таннае. У нас трэба замарожваць і цэны, і заробкі.
Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў Менску і Менскай вобласці даходы насельніцтва скараціліся на чатыры працэнты, у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай – амаль на шэсць працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота banki.ru