Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнку насамрэч няма чым пахваліцца



Толькі тры з чатырох афіцыйна зарэгістраваных кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі падалі афіцыйныя заяўкі на ўдзел у тэледэбатах. Да Тацяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча, якія першымі падалі заяўкі, далучыўся і Мікалай Улаховіч.

Дэбаты прэтэндэнтаў пройдуць 3 кастрычніка на тэлеканале «Беларусь 1». Пачатак а 17-й гадзіне. Працягласць дыскусіі – да 60 хвілін. „Няўдзел у дэбатах дзейнага кіраўніка краіны зразумелы,” – кажа медыя-эксперт Аляксандр Класкоўскі.

– Улічваецца чыста паліттэхналагічны момант, які наверсе, таму Лукашэнка фактычна зусім унікае ўдзелу ў перадвыбарчай кампаніі. І другі момант – гаворка пра тое, што няма пра што казаць. Лукашэнка не выкарыстоўвае сваё права на тэлевыступ. Гэта сведчанне таго, што сёння няма пра што казаць электарату. Кароль практычна голы.

У часе мінулай выбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка таксама адмаўляўся ад удзелу ў дэбатах з іншымі кандыдатамі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя