У Менску прэзентуюць новую кнігу Янкі Запрудніка



Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і выдавецтва «Лімарыус» выдалі кнігу вядомага дзеяча беларускай эміграцыі, доктара Янкі Запрудніка «Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959».

Паводле даследчыцы беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенкі, гэта ўнікальная кніга, якая ўтрымлівае багаты матэрыял не толькі пра грамадскую дзейнасць тагачаснай беларускай эміграцыі, але таксама пра побытавае жыццё беларусаў на Захадзе.

— Фактычна гэтая кніга складаецца з лістоў Янкі Запрудніка да вельмі розных асобаў, напісаных ад часу ягонага навучання ў Лювэнскім універсітэце ў Бельгіі, далей з часоў яго жыцця у Мюнхене і далей заканчваецца часам, калі Янка Запруднік з сям’ёй перабраўся ў ЗША.    

Прэзентацыя кнігі адбудзецца сёння ў менскай кнігарні «Логвінаў». У ёй возьме ўдзел рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч і даследчыца Наталля Гардзіенка. Пачатак а 18-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя