Пашыраецца інфраструктура турызму па Нёмане



У межах святкавання міжнароднага Дня турызма 25 – 27 верасня адбудзецца водны марафон “Аўгустоўскі канал – 2015”. На двух трасах, працягласцю 35 і 12 кіламетраў, аматары воднага адпачынку выявяць пераможцаў у трох узроставых катэгорыях. Адбудзецца таксама адкрыццё воднага маршрута “Нямноўскі”, які яднае водным шляхам Гародню і літоўскія Друскенікі, – зазначе намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна – спартовы саюз” Сяргей Каляда.

– Мы зрабілі 15 месцаў адпачынку, яны ўсе ідуць уздоўж Нёмана. Карыстаецца папулярнасцю маршрут па Нёмане. Пачынаецца з самага цэнтра Гародні – з пляжа, і праз пэўныя адлегласці размешчаны месцы адпачынку. Атрымаліся добрыя месцы ў Плоскаўцах, Шабанах, Пераломе. Калі чалавек выходзіць на бераг адпачыць, то ў яго ўжо ёсць умовы.

Водны маршрут “Нямноўскі” распрацаваны і створаны дзякуючы праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўразвяза “Экалагічны транспарт, што яднае суседзяў”. Пасля мадэрнізацыі памежнага перахода “Прывалка – Швандубра” з’явілася магчымасць сплаваў па Нёмане ў суседнюю Літву.

Беларускае Радыё Рацыя