Ці будуць выбарчыя ўчасткі адпавядаць патрэбам кожнага?



Зварот у Берасцейскую тэрытарыяльную выбарчую камісію накіравалі сябры грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’. Яны просяць забяспечыць неабходнымі прыстасаваннямі ўчасткі для галасавання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Актывіст ініцыятывы Юры Жыдовіч адзначыў, што такая катэгорыя грамадзян заўсёды застаецца па-за ўвагай уладаў і грамадства ў час электаральных кампаній:

– У нас зараз адбываецца палітычная кампанія – выбары ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Як і ўсе іншыя палітычныя кампаніі, выбары праходзяць у будынках, якія адмыслова для гэтага не будаваліся. Гэта проста прыстасаваныя памяшканні ў будынках, якія паўсталі яшчэ ў савецкія часы. А ў тыя часы, як вядома, ніхто не клапаціўся пра праблемы інвалідаў.

„Інвалідам не так проста наведаць выбарчы ўчастак, тым больш што шмат людзей з абмежаванымі магчымасцямі хацелі б асабіста туды прыйсці, а не галасаваць датэрмінова або па месцы жыхарства”, –  дадаў грамадскі актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота novorab.ru