У польскім Сойме разглядаюць змены ў закон аб меншасцях



Ці паспеюць з працэдурамі і ці будзе палітычная воля да зменаў сярод дэпутатаў? 24 верасня ў польскім Сойме праходзіць другое чытанне праекта “Змены закона аб нацыянальных ды этнічных меншасцях”. Дэпутацкі праект прадугледжвае ўвядзенне дапаможнай мовы меншасці ў паветах ды 19 іншых паправак. Калі дэпутаты прымуць пакет зменаў, праект трапіць у Сенат, а далей – да Прэзідэнта. У іншым выпадку трэба будзе доўга чакаць, каб яшчэ раз паспрабаваць увесці змены закона, як кажа сустаршыня супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцяў Рафал Бартэк.

– Гэта дэпутацкі законапраект. Таму, калі не атрымаецца гэта зрабіць у цяперашні тэрмін, баюся, праект памрэ сваёй смерцю. Гэта значыць, што трэба будзе зноў пераконваць групу дэпутатаў да такой ініцыятывы, зноў уздымаць гэту тэму.

Да канца тэрміна цяперашняга склікання Парламента засталося два паседжанні. Калі дэпутаты ды сенатары ўвядуць гэтыя папраўкі, патрэбна будзе чарговае чытанне праекта. Тады Парламент можа не паспець прагаласаваць за новыя артыкулы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя