Прэзентацыя кнігі “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг”



Заходняя мяжа Беларусі перад ІІ Сусветнай вайной. Гісторык Ігар Мельнікаў прэзентуе сваю чарговую гістарычную кнігу – “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”

27ae2f0e9330a67f9e3b67bbed6563a5

Выданне прысвечана аналізу гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд. Кніга выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”. Паводле дырэктара выдавецтва Змітра Вішнёва, гэта ўнікальнае выданне, якое надзвычай багатае фотаматэрыяламі.

– Гэтая кніга сапраўды ўнікальная,  у ёй больш за 100 архіўных фотаздымкаў – каляровых і чорна-белых, шмат невядомых гістарычных фактаў. Я думаю, што кнігу чакае маленькі фурор у творчым свеце.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца заўтра ў менскім  Бізнес-клубе “IMAGURU” (Менск, вул. Фабрыцыўса, 4). Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць аўтару пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фотаздымкі і дакументы. Пачатак прэзентацыі а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nashapamiac.org