У Менску сёння развітаюцца з Аляксеем Каралём
У Менску 25 верасня развітаюцца з Аляксеем Каралём – галоўным рэдактарам недзяржаўнай газеты „Новы час”. Спадар памёр 12 верасня на 71-м годзе жыцця ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Аляксей Кароль цягам году змагаўся з ракам лёгкіх.
Ягоны прах пахаваюць сёння ў беларускай сталіцы на Паўночных могілках. Развітанне пройдзе з 14-й да 16-й гадзіны ў менскім Палацы мастацтваў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота talks.su