ЛДП пачала агітацыю за Гайдукевіча ў Гародні
Аднымі з першых у Гародні агітацыйную кампанію за кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча пачалі сябры ліберальна – дэмакратычнай партыі Беларусі. На працягу часу, які застаўся да выбараў, штодзень будуць ладзіцца інфармацыйна–агітацыйныя пікеты ў двух мікрараёнах горада з мэтай пазнаёміць выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты і ягонай праграмай. Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі ліберальна – дэмакратычнай партыі Беларусі і давераная асоба кандыдата Аляксандар Талстой зазначае, што агітацыйная кампанія ўваходзіць у актыўную фазу:
— Кампанія набірае абароты, мы ўжо расклеілі першую партыю ўлётак і партрэтаў Сяргея Сяргеевіча. Вялікі дзякуй кіраўніцтву тых установаў, якія пайшлі насустрач і ўключыліся ў працу перадвыбарчай кампаніі.
Агітацыйная кампанія ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты, Сяргея Гайдукевіча, адбываецца выключна ў Гародні. На правядзенне кампаніі ў іншых мясцовасцях Панямоння ў ліберальна–дэмакратычнай партыі Беларусі няма рэсурсаў: ні фінансавых, ні людскіх.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня