Захаваць мову – захаваць дзяржаўнасць



У Менску адбылася чарговая сесія Усебеларускага кангрэса за Незалежнасць.

7У менскай сядзібе ТБМ завяршыла працу чарговая сесія пастаянна дзеючага грамадскага Усебеларускага кангрэса за Незалежнасць. Гэтым разам яна была прысвечаная пытанням беларускамоўнай адукацыі ды стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Выбар тэмы тлумачыць намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім:

– У звязку з тым, што колькасць навучэнцаў на беларускай мове фатальна скарацілася, у звязку з той геапалітычнай сітуацыяй, якая склалася, калі мы бачым, што моўнае пытанне набывае асаблівую вастрыню і фактычна вырашэнне гэтага пытання спрыяе таму, каб усё ж такі захаваць нашую краіну , бо яно наўпрост звязанае з нашай  дзяржаўнасцю.

Па выніках сесіі была прынятая заява Рады Усебеларускага кангрэса за Незалежнасць, у якой быў падтрыманы зварот дзеячаў беларускай культуры аб стварэнні Нацыянальнага беларускамоўнага ўніверсітэта. Створаны аргкамітэт узначалілі тры сустаршыні – адпаведна старшыні ТБМ Алег Трусаў, Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч ды Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.

Да ўдзелу ў працы запрошаныя ўсе зацікаўленыя асобы незалежна ад палітычных поглядаў. Таксама ўдзельнікі прывіталі заяву прадстаўнікоў палітычных і грамадска-палітычных арганізацый адносна размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі ад 23 верасня – “За Беларусь без чужых ваенных баз!”

[Not a valid template]

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара