“Ксенія” – новы спектакль на падляшскім дыялекце



27 верасня ў камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца прэм’ера спектакля “Ксенія”. Гэта пастаноўка на дыялекце беларускай мовы з ваколіц Гарадка на Беласточчыне. Аўтарка пастаноўкі “Ксенія” – маладая акцёрка і стваральніца тэатра „Чрэва” Яанна Стэльмашук-Троц. На стварэнне монадрамы акцёрку натхнілі жыцці падляшскіх святых -„юродзівых”.

– Гэта інсперацыя паводле жыцця святой Ксеніі Пецярбургскай, монадрама на аснове тэксту Тамары Болдак-Яноўскай і ў яе перакладзе на дыялект, на якім яна вырасла. Гэта таксама гаворка майго бацькі і майго дзеда.

Музыку да спектакля напісаў беларускі кампазітар і акардэаніст Ягор Забелаў. Яанна Стэльмашук-Троц стварыла ўжо некалькі спектакляў на беларускіх гаворках Падляшша, сярод якіх манадрама „Я ў полі вярбою росла” і спектакль „ПустаЯ”. Прэм’ера манадрамы “Ксенія” 27 верасня а 17-й у камеранай зале Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя