Чаму на Лідскім піўзаводзе пагарджаюць беларускай мовай?



Лідскі піўзавод дыскрымінуе паводле моўнай прыкметы беларусаў, якія хочуць бачыць этыкеткі прадукцыі па-беларуску. Ужо пяты год, як старшыня лідскай раённай рады Таварыства беларускай мовы Лявон Анацка, як фізічная асоба, змагаецца з гэтым. Справа дайшла да абласнога суда Гародні, пасля таго, як яму адміністрацыя піўзавода адказала наступнае:

– “Не выкарыстоўвалі ў 2014 годзе, не будзем выкарыстоўваць і ў 2015. Калі не згодныя, можаце звяртацца ў суд.” Мы не спажываем лідскую прадукцыю і прыхільнікаў нашых заклікаем, калі ёсць такая магчымасць, устрымацца ад спажывання лідскіх прадуктаў, пакуль не з’явяцца беларускамоўныя надпісы. Я, як грамадзянін, калі заходжу ва ўстанову ці на прадпрыемства, карыстаюся магчымасцю запісаць заўвагі ў Кнізе скаргаў і прапаноў.

Лявон Анацка, як грамадзянін Беларусі ўважае, што яго моўныя правы істотным чынам абмяжоўваюцца Лідскім піўзаводам і вымагае кампенсацыі панесеных яму маральных стратаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя