Гацькі (Haćki) – мясцовасць, якая мае шмат таямніцаў



Гацькі (па-польску Haćki) – вёска ў Бельскім павеце Падляшскага ваяводства.

IMG_1610

IMG_1612

Тут есць катлавіна, якая паўстала ў выніку таяння ледавіка. У катлавіне знаходзяцца прыродныя ўтварэнні – валы і ўзгоркі. Пасярэдзіне катлавіны два ўзгоркі адзін з іх мае назву Замак, другі – Бэтлаг. Абодва ўзгоркі – ўтварэнні геалагічныя

– Я ва ўсіх пытаю: што такое Бэтлаг. Ніхто даклана не ведае… Прыйшлі да высновы, што гэта нешта круглае. А можа было ў Гацьках у старажытнасці паселішча з такой назвай”, – гаворыць старшыня таварыства “Гай” Янка Мордань:

– Раней шмат навукоўцаў – і археолагаў, і батанікаў – прыязджалі і даследвалі гэтую мясцовасць, але не было супрацы паміж навукоўцамі і мясцовым насельніцтвам. Каб наладзіць гэтае супрацоўніцтва паўстала Таварыства “Гай”.

 Таварыства “Гай” было зарэгістраванае ў 1999 годзе, а пачало стварацца ў 1997 годзе. Таварыства “Гай” мае сваю гаспадарку і адмысловых авечак, якія пасвяцца і пераносяць на сваёй воўне насенне.

Гацькі – геалагічнае ўтварэнне, якое мае і адпаведны мікраклімат. Паміж двума ледавікамі на гэтым месцы было халоднае возера, а пасля ледавіка на месцы возера паўстала месца, зручнае для пасялення людзей.

У Гацьках неверагодная разнастайнасць раслін – тут ёсць расліны, якія растуць на багнах, і разам з тым ёсць расліны, якія растуць у пустэльнях. Есць расліны, якія растуць у Амерцы і Італіі.

IMG_1611

IMG_1608

“У Гацьках унікальны мікраклімат”, – гаворыць Янка Мордань:

– Калі зямля награваецца сонцам, то цяпло не разыходзіцца, бо тут катлавіна. Я ішоў аднойчы ўвечары – і як бы прарваў нябачную заслону, дзе быў пар і трапіў у цяпло. Дзякуючы гэтаму мікраклімату тут растуць паўднёвыя расліны. Гэтае месца мае шмат таяміцаў.

Жывуць тут і рэдкія звяркі, сярод іх грызун – белазубка белабрухая.

Гацькі – мясціна цікавая ў рознае надвор’е.

Але па словах Янкі Морданя найпрыгажэйшы час тут – чэрвень-пачатак ліпеня.

А містычна настроеныя людзі перакананыя, што тут знаходзіцца „месца сілы”.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя