Уладзіміра Някляева ізноў выклікаюць у міліцыю
Паэта і палітыка Уладзіміра Някляева ізноў выклікаюць у міліцыю, на чарзе – суд. Праваахоўнікі заклапочаныя пратэстнымі акцыямі, што прайшлі ў цэнтры Менска 10 і 23 верасня. Някляеў браў непасрэдны ўдзел у тых мітынгах. Наступны народны сход мусіць адбыцца 4 кастрычніка і будзе скіраваны супраць расейскіх вайсковых базаў у Беларусі.
– Сёння перад судом выклікаюць у міліцыю. Будуць складаць яшчэ адзін пратакол. І папярэджаваюць, што гэта можа скончыцца значна большым пакараннем. Гэта звыклая ўжо практыка запалохвання. Мы гэта ўжо праходзілі. Яны служаць рэжыму, а я раблю ўсё для таго, каб Беларусь заставалася незалежнай дзяржавай.
Акцыя супраць расейскіх вайсковых базаў пачнецца 4 кастрычніка а 17 гадзіне на плошчы Свабоды ў Менску.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сайту belaruspartisan.org