Павел Севярынец: Лукашэнка перадусім пераймаецца лёсамі дыктатараў
Аляксандр Лукашэнка выступіў з трыбуны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. Ён папракнуў моцныя дзяржавы свету ў авантурызме, у той сітуацыі, якая склалася ў Лівіі, Іраку ды Сірыі. І ў прыватнасці ў звяржэнні рэжыму Кадафі, якога лічыў добрым сябрам. “Боязь паўтарыць лёс дыктатараў праходзіла чырвонай ніткай праз ўсю прамову дыктатара”, – кажа сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыі Павел Севярынец.
– Першае, што цікавіць Лукашэнку, што відаць з ўсёй ягонай прамовы, гэта сумныя лёсы дыктатараў. Ці ён прадчувае што-небудзь? Ці ён баіцца гэтага. Але гэта бачна “няўзброеным вокам”. Ні пра лёс Беларусі, ні пра лёсы свету там мовы няма. Таму, на жаль, мы проста бачым дыктатара, які баіцца паўтарыць лёс Кадафі, Хусейна і астатніх.
Таксама, на думку Паўла Севярынца, спачуванні Лукашэнкі па распадзе проста незразумелыя. “Лукашэнка застаецца чалавекам са змрочнага савецкага мінулага”, – падкрэслівае Павел Севярынец.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kurjer.info