Барбара Гаральчук прадставіць сваю кнігу пра бежанства ў Беластоку
Жыхары Беластоку змогуць пазнаёміцца з тэмай бежанства і падзеямі Першай сусветнай вайны ў падляшскім кантэксце. 29 верасня ў кнігарні, што па вуліцы Лінярскага, адбудзецца аўтарская сустрэча з Барбарай Гаральчук – аўтаркай рамана “Надзея аж па гарызонт”:
– Запрашаю, прыходзьце, пагаворым. Я бы хацела таксама, каб людзі расказвалі свае гісторыі, бо гэта мяне вельмі цікавіць. У Беластоку гэта першая сустрэча. Я ўжо рабіла сустрэчу ў Бельску – і з моладзю, і наогул з месцічамі.
Сустрэча з Барбарай Гаральчук ў беластоцкай кнігарні пачнецца а 17-ай гадзіне. Праз тыдзень з аўтаркай кнігі, якая закранае тэму бежанства, змогуць пазнаёміцца і сустрэцца жыхары і госці Варшавы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя