Запрашаюць браць удзел у Праграме транспамежнага супрацоўніцтва
Прымаць удзел у Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Польша – Беларусь – Украіна 2017-2020 заклікаюць прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый, устаноў і мясцовыя органы ўлады. Праекты будуць адбірацца па васьмі прыярытэтных напрамках. Сярод іх – папулярызацыя мясцовай культуры і гісторыі, захаванне прыроднай спадчыны, удасканаленне і развіццё транспартных паслуг і інфраструктуры, развіццё інфармацыйнай інфраструктуры, падтрымка аховы здароўя і сацыяльных паслуг і рашэнне агульных праблем у сферы бяспекі. Пра тое распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Сумеснага тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы Транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013 па Берасцейскай вобласці Максім Алданаў:
– Яшчэ два прыярытэты – падтрымка памежнай эфектыўнасці бяспекі. Адпаведна гэта нашыя пагранслужбы запрашаюцца – да ўдзелу, да закупкі спецыялізаванага абсталявання, для таго, каб зменшыць тэрмін праходжання мытнага і пагранічнага дагляду на пунктах пагранпропуску. А таксама яшчэ адзін прыярытэт для пагранічнікаў і мытнікаў – гэта ўдасканальванне працэдур пагранічнага і мытнага ўпраўлення, а таксама візавых працэдур.
Як патлумачыў Максім Алданаў, конкурсныя наборы на новую праграму пачнуцца арыентыровачна ў 2017 годзе, аднак вызначацца з накірункамі працы і рыхтаваць заўкі варта ўжо сёлета.
Беларускае Радыё Рацыя