На Падляшшы зарэгістраваны 13 выпадак АЧС



13 выпадак афрыканскай чумы свіней сярод дзікоў выяўлены ў Падляшскім ваяводстве. Дохлы дзік быў знойдзены ў вёсцы Горчакі Горныя ў гміне Шудзялова Сакольскага павета  ў 5 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю. Тэрыторыя, на якой выяўлены новы пацверджаны выпадак віруса афрыканскай чумы, абмежаваны спецнаглядам, гаворыць ветэрынарны інспектар па справах аховы здароўя звяроў Катажына Арлуковіч-Стрэнковска:

-Вірус афрыканскай чумы свіней лёгка распаўсюджваецца. Існуе шмат спосабаў яго пераносу. Чалавек можа перанесці вірус на сваім адзенні ці абутку, напрыклад, калі пойдзе ў лес па грыбы. І такім чынам можа занесці гэты вірус у сваю гаспадарку. Найбольш заражаныя ў нас чатыры гміны.

У сувязі з чарговым выяўленым выпадкам АЧС галоўны лекар заклікае жыхароў і турыстаў Падляшскага ваяводства адмовіцца ад экскурсіяў ў лес і збору грыбоў, галоўным чынам ў гмінах Крынкі, Шудзялова, Гарадок і Міхалова.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wspolczesna.pl