На Падляшшы плануюць скараціць цягніковыя спалучэнні



Рыхтуюцца вялікія змены ў жалезнадарожным транспарце ў Польшчы. З’явяцца сучасныя цягнікі, будзе аднаўляцца рэйкавая інфраструктура, ствараюцца таксама новыя спалучэнні. На жаль, у Падляшскім ваяводстве жалезнадарожны транспарт пад пагрозай. У планах Міністэрства інфраструктуры і развіцця змяншэнне да пяці цягнікоў з Беластоку ў Варшаву, ды спроба ліквідаваць цягнік з Беластоку ў Гародню. З запытам да міністра Мар’і Васяк у гэтых пытаннях звярнуўся дэпутат аб’яднаных левых сілаў Адам Рыбаковіч.

– PKP абяцала, што па сканчэнні рамонту рэйкавых шляхоў Беласток-Варшава будзе вернутая ранейшая колькасць пар цягнікоў, было дзевяць. Сёння даходзіць да мяне інфармацыя, гэтых пар цягнікоў будзе пяць. Таму з’явіцца пярэрва, практычна 6,5 гадзіны, калі не будзе ніводнага цягніка на Варшаву.

Марцін Адам Врубэль, з аб’яднаных левых сілаў: У нас людзі не ўсе ведаюць, які вялікі горад Гародня. Гародня большая за Беласток, мае 360 тысяч жыхароў. Два такія вялікія гарады побач. Але да Шэпетова мы і тое ездзім сем разоў у дзень. Шэпетова мае дзве тысячы жыхароў. Таму нават з маркетынгавага пункту гледжання будзе глупота адмовіцца ад спалучэння з Гародняй.

Зараз з Беластоку ў Гародню можна паехаць двойчы ў суткі. Рэйкі на дарозе з Беластоку ў Варшаву па-ранейшаму ў рамонце. Перабудова павінна завершыцца ў гэтым годзе.

2015-09-30_djZona-Ciahniki-pasol Adam Rybakowicz dy Marcin Adam Wrobel (z pravaha boku )-foto-step

Адам Рыбаковіч (злева) і Марцін Адам Врубэль.

Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.