Бельская выстава “Таямнічы ручнік” у Слоніме



У сераду, 30 верасня, у выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава “Таямнічы ручнік”. Яе арганізаваў музей у Бельску-Падляшскім разам з Польскім інстытутам у Менску.

3unnamedАдкрыццё выставы шчыра вітаў супрацоўнік Польскага інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, а таксама дырэктарка музея ў Бельску-Падляшскім Аліна Дэмбоўска.

4unnamedСпадарыня Аліна, у прыватнасці адзначыла, што” у апошнія гады музей сабраў цікавую калекцыю падляшскіх народных ручнікоў, ратуючы ад знішчэння значную іх частку. Сёння супрацоўнікі музея укладваюць шмат працы па аднаўленні і распаўсюджванні традыцыйных абрадаў і рытуалаў, неад’емнай часткай якіх быў народны ручнік. Адной з ініцыятыў, скіраваных на ўзнаўленне гэтай прыгожай традыцыі, з’яўляецца вышэй згаданая выстава з калекцыі музея. Каб звярнуць увагу на гэтую тэму як мага большай аўдыторыі, была выбрана менавіта такая форма эскпазіцыі”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAА форма выставы выбрана звычайная: гэта вялікія стэнды на якіх намаляваныя ручнікі розных узораў і кароткая іх гісторыя. Гэта ручнікі з вёсак Бельскага, Гайнаўскага і іншых паветаў Беласточчыны. А таксама іх дапаўняюць прыгожыя фотарэпрадукцыі святаў, дзе галоўным атрыбутам з’яўляецца ручнік.

8unnamed

У дзень адкрыцця выставы супрацоўнікі Слонімскага музея падрыхтавалі і выставу ручнікоў Слонімшчыны ХХ стагоддзя. Падчас адкрыцця выставы гучалі беларускія песні і мелодыі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара