У Берасці кааліцыя „Талака” пачынае барацьбу з карупцыяй
Барацьбу з карупцыяй у Берасці плануюць пачаць прадстаўнікі кааліцыі “Талака”. Інфармацыйная кампанія на такую тэму пачнецца з верасня. Актывісты будуць збіраць і агучваць звесткі аб фактах карупцыі ва ўладных арганізацыях, на прадпрыемствах і заводах, ва ўстановах медыцыны і адукацыі ды іншых месцах, – адзначыў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк:
– Гэта свайго роду стварэнне банка данных, звязаных з барацьбой супраць карупцыі. Сёння не толькі трэба гаварыць на ўзроўні дзяржавы пра барацьбу з карупцыяй, але трэба прымаць і канкрэтныя дзеянні. Таму што тры сферы, тры галіны ў нашай краіне, дзе існуе карупцыя – гэта будаўніцтва, сельская гаспадарка і нафтахімія.
„Адзіны шлях пазбегнуць карупцыі – гэта надаць галоснасці такім выпадкам, прыцягнуць да іх увагу грамадства”, – дадае палітык. Са слоў Леаніда Майструка, у кожным з абласных цэнтраў плануецца стварыць пляцоўку, куды людзі змогуць паведаміць пра факты карупцыі.
Беларускае Радыё Рацыя