Вядомыя выбарчыя спісы партый на парламенцкія выбары ў Польшчы



Ужо вядомыя выбарчыя спісы ўсіх партый, якія стартуюць у сёлетніх парламенцкіх выбарах. Сярод кандыдатаў розных патрыяў ёсць таксама прадстаўнікі падляшскіх меншасцяў. Не здзіўляе, што ад Левых дэмакратаў ды Грамадзянскай платформы стартуюць беларусы і праваслаўныя. Аднак вялікай неспадзяванкай стаў старт ад імя камітэта Паўла Кукіза прадстаўніка праваслаўнай меншасці, кажа “адзінка” ад Кукіза Адам Андрушкевіч:

– Нумарам 9 у нашым спісе – Эмілія Кончук з Бельска-Падляшскага, яна прадстаўніца праваслаўнай меншасці ў нашым ваяводстве, асоба вядомая ў сваім горадзе, і месца ў першай дзясятцы, якое яна атрымала ў свае 22 гады, гэта сапраўды добрае месца.

На спісах выбарчых камітэтаў Павла Кукіза ў розных рэгіёнах знаходзяцца кандыдаты з розных ассяроддзяў. “Адзінкі” атрымалі перадусім людзі, звязаныя з польскім нацыяналістычным рухам. Гэта між іншым на Падляшшы Адам Андрушкевіч – старшыня маладзёвай арганізацыі Młodzież Wszechpolska. Выбары ў польскі парламент – 25 кастрычніка.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя

Фота gloswielkopolski.pl