Жыхары Бярозы – за сумленныя выбары
Гадзінная сустрэча ў Бярозе на галоўнай плошчы горада з кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч высветліла шмат праблем, якія хвалююць людзей.
Гэта пытанні тычыліся эканомікі, уладаў, мовы, расейскіх вайсковых базаў. Першае пытанне прагучала ад Вадзіма Якушыка:
– Цяперашні дырэктар ЖКГ трапіў на сваю пасаду па купленай вышэйшай адукацыі. Вось пакет дакументаў, я гэта разаслаў паўсюль, на што мне адказалі, што захады па такіх кіраўніках прымаюцца цягам двух гадоў.
– Мы – адзіная дзяржава ў Еўропе, дзе было ўведзенае рабства. Я маю на ўвазе кантрактную сістэму.
А найбольш усяго хвалюе жыхароў фальсіфікацыя на выбарах. Яны жадаюць бачыць прэзідэнтам новага чалавека. Але не вераць, што галасы палічаць правільна:
– А Вы ўпэўненыя, што выбары пройдуць сумленна?
– На выбарчых участках сядзяць адныя і тыя ж людзі. Я не хачу болей бачыць іхныя морды!
– Я супраць датэрміновага галасавання.
У канцы жадаючыя змаглі сфатаграфавацца з Таццянай Караткевіч. Яна – адзіны кандыдат, які сустракаўся з бярозаўчанамі. Шмат прысутных, а гэта каля 80 чалавек, сустрэчай засталіся задаволеныя.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза