У Гародні працуе кірмаш “Вітай школа”
Кірмаш размясціўся на Савецкім пляцы, у цэнтры гораду. Каб падрыхтаваць школьніка да новага навучальнага году сёлета бацькам давядзецца выдаткаваць да трох мільёнаў беларускіх рублёў.
А што набываюць гарадзенцы, кажа прадавачка школьнага кірмаша Любоў:
– Напэўна, усё набываюць, бо дзіця трэба апрануць у школу. Хлопчыкам касцюмы набываюць. Вельмі часта пытаюцца асобна нагавіцы, бо з мінулага году нешта засталося, а рэшту дакупаюць. А дзяўчатам набываюць сарафан, блузку. На першае верасня блузачка заўсёды патрэбная свежая. На восень гольфікі набываюць.
[Not a valid template]
З адзення прадаўцы прапануюць пераважна беларускія тэкстыльныя вырабы. Ёсць таксама адзенне па акцыі, леташняга сезону, якое каштуе ў разы танней.
А некаторыя гарадзенцы рыхтуюць сваіх дзяцей у школу, набываючы таннейшыя тавары ў суседнім Беластоку.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава