У Варшаве паказалі «Добраахвотнікаў»



Свой фільм “Добраахвотнікі” дакументаліст амаль 2 месяцы здымаў у вёсцы Пескі недалёка ад Данбаса ў час, калі праходзілі актыўныя баі за аэрапорт. Гэты час ён правёў разам з вайскоўцамі добраахвотніцкага корпуса „Правага Сектара”.

2 1

Сваімі ўражаннямі ад людзей, з якімі ён быў у гарачай кропцы, дзеліцца Антось Цялежнікаў.

– Калі казаць пра нацыяналістычна-нацыскія погляды, то гэта вельмі далёка да таго, як яно прадстаўлена ў прапагандысцкіх медыя – ці яны беларусія, ці яны расейскія, ці яшчэ якія. Людзі там – звычайныя патрыёты. Бо яны без грошай ваююць там, без падтрымкі ўладаў, нават без прызнання ўкраінскімі ўладамі, рызыкуючы сваім жыццём. За сваю самаахвярнасць і самаадданасць яны могуць атрымаць толькі кавалак зямлі пад іх магілу.

Сярод вайскоўцаў рэжысёр знайшоў таксама і беларусаў.

– У галаве нашых абывацеляў гэта ніяк не можа змясціцца. Таму гэта мегапатрыятычныя людзі, мегаадданыя. Яны прыязджаюць і ахвяруюць сваім жыццём, бароняць не толькі Украіну, але і Беларусь, каб гэты “русский мир” і праявы паранаідальнай крамлёўскай палітыкі не праявілі сябе ў Беларусі, каб у нашай краіне не было вайны.

Паказ дакументальнага фільма “Добраахвотнікі” і сустрэча з рэжысёрам адбыліся ў Варшаве ў межах канцэрта “Салідарныя з Беларуссю”.

3

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтаркі