У Беластоку выдалі каталог помнікаў



Гэта цікавае выданне для гісторыкаў але таксама для турыстаў якія наведаюць Беласток.

Магістрат разам з нацыянальным архівам выдалі каталог беластоцкіх помнікаў. Каталог апісвае каля 20 помнікаў і некалькі дзясяткаў мемарыяльных дошак.

Сярод іх таксама помнік праваслаўных жыхароў Беласточчыны забітых і загінуўшых у перыяд з 1939 па 1956 год.

«Помнік, адкрыты ў 2012 годзе, прысвечаны памяці праваслаўных жаўнераў, ахвяраў гітлераўскага і савецкага тэрору, а таксама дзейнасці польскага падполля», — кажа аўтар выдання і дырэктар Нацыянальнага архіва ў Беластоку Марэк Кетліньскі.

— Ля царквы на вуліцы Антонюкоўскай ёсць шыльда прысвечаная жыхарам Падляшша, якія загінулі падчас Другой Сусветнай вайны.

У каталозе беластоцкіх месцаў памяці можна ўбачыць здымкі і дакументы з фондаў, архіваў ды іншых установаў. Тут апісаныя: гісторыя, аўтар і час узнікнення кожнага помніка.

Каталог можна знайсці на сайце Горада Беластока і Нацыянальнага архіва ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bialystok.pl