Невядомыя апаганілі помнік Міхаілу Жызнеўскаму



Невядомыя апаганілі помнік герою Нябеснай сотні Міхаілу Жызнеўскаму, устаноўлены на яго магіле на могілках каля вёскі Сцяг Працы Гомельскага раёна.

IMG_9496_large-680x400Як паведаміла маці загінулага Ніна Жызнеўская, невядомыя надрапалі на помніку слова „здраднік”. „Мы паведамілі пра гэта ва ўкраінскае пасольства, напісалі заяву ў міліцыю, хаця і не верым, што міліцыя знойдзе вінаватых. Ужо неаднаразова вандалы спрабавалі знішчыць памяць пра Мішу — рвалі на яго магіле ўкраінскія стужачкі, перакульвалі вянкі і кошыкі, раскідвалі ўсе”, — адзначыла Ніна Жызнеўская.

Помнік быў выраблены за сродкі неабыякавых людзей з розных краін, яго стварыў вядомы скульптар Аляксандр Шатэрнік. Помнік з граніту нагадвае адкрытую кнігу, якая сімвалізуе кнігу жыцця Міхаіла Жызнеўскага. Ён быў адкрыты 7 ліпеня 2015 года.

Беларус, ураджэнец Гомеля Міхаіл Жызнеўскі загінуў на Майдане ў Кіеве 22 студзеня 2014 года.

Фота Белсат